Сведку катаванняў у Глыбоцкай калоніі пагражаюць расправай
Яго пераследуюць смаргонскія міліцыянты.
Дадому да Юрыя Лінгі, як паведамляе сайт ucpb.org, 11 жніўня ў 10 гадзін вечара прыйшлі міліцыянты і выклікалі на раніцу ў райаддзел. Ад Лінгі чакаюць тлумачальнай з нагоды яго ўдзелу ў прэс-канферэнцыі, дзе распавядалася пра катаванні за кратамі.
Міліцыянты нібыта пагражалі Юрыю цяжкімі наступствамі, аж да арышту і ўзяцця пад варту. Паведамляецца, што гэта ўжо не першая "сур'ёзная гутарка" з Лінгам за апошнія два тыдні.