Сямёра расійскіх дыгераў выйдуць з Акрэсціна 12 студзеня

Нагадаем, што групу расійскіх дыгераў затрымалі адразу пасля Новага года. Яны прыехалі ў Мінск, каб наведаць шэраг ахоўваных аб'ектаў, у тым ліку станцыі метрапалітэну.

Расіян абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Дыгеры атрымалі адміністрацыйны арышт — ад 2 да 10 сутак. Пасля вызвалення іх дэпартуюць з краіны і на 5 гадоў забароняць уезд на тэрыторыю Беларусі.

Як паведамляе interfax.by, у панядзелак арыштаваных расіян наведаў супрацоўнік амбасады. Па словах дыпламатаў, настрой у дыгераў добры. Яны прасілі прывезці мыла, запалкі і цыгарэты.