Сярэдні заробак у Мінскай вобласці дасягне 1000 долараў

"Да канца бягучага года неабходна скончыць працы па комплекснай мадэрнізацыі дзяржаўных прадпрыемстваў для выпуску канкурэнтназдольнай прадукцыі, арыентаванай найперш на імпартазамяшчэнне і экспарт, — цытуе словы чыноўніка БЕЛТА. — Дасягненне да 2015 года сярэдняй заработнай платы 1 тысячы долараў стане адным з паказчыкаў эфектыўнасці запланаванай мадэрнізацыі".

Адзначым, што ў верасні сярэдні заробак на Міншчыне складаў 4 мільёны 106 тысяч рублёў (амаль 500 долараў).

Фота — bymedia.net