Сярэдні заробак у верасні склаў 2 мільёны 260 тысяч
Цяпер беларусы атрымліваюць у сярэднім 260 долараў.
Такую інфармацыю агучыў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік, паведамляе сайт nn.by.
У пераліку на адзіны курс долара, усталяваны ўчора на таргах валютна-фондавай біржы, гэта складае ўсяго 260 долараў.
Нагадаем таксама, што год таму сярэдні заробак беларусаў быў даведзены да памеру 500 долараў у месяц.