Сярэдняя даплата да стыпендыі складзе 163 тысячы рублёў

Атрымліваць даплаты будуць больш за 190 тысяч студэнтаў і навучэнцаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінадукацыі.

Пасля 1 кастрычніка памер прэзідэнцкай стыпендыі студэнтам, курсантам складае 385 тысяч рублёў. Яе атрымліваюць 200 студэнтаў на ўсю краіну. Гэта адзіная стыпендыя, да якой няма даплаты, бо яна даплочваецца разам з навучальнай стыпендыяй.

Памер сацыяльнай стыпендыі — 151 тысячы рублёў, мінімальнай навучальнай (для паспяваючых студэнтаў) — 190 тысяч рублёў. З улікам паспяховасці навучальная стыпендыя павялічваецца ў 1,1-1,6 раза.