Сяргей Каваленка просіць падтрымкі ў грамадскасці

Па словах Лідзіі Каваленкі, на целе Сяргея не засталося мускулатуры. На шпацыры, каб ён не падаў, яго падтрымліваюць іншыя вязні. Нагадаем, што вязень трымае з 19 снежня галадоўку з перапынкам.

Падчас спаткання з маці Каваленка звярнуўся да грамадскасці і актывістаў з просьбай падтрымаць яго, перадае Радыё "Свабода". Палітвязень папрасіў прыходзіць да будынку СІЗА на Валадарскага з бел-чырвона-белымі сцягамі.