Сяргей Мартынаў выказаўся за працяг кантактаў з Еўропай

Мартынаў заявіў, што нягледзячы на вострую тэматыку кантактаў, Беларусь застаецца прыхільніцай дыялогу з ЕС. На думку спадара міністра, на глебе ўзаемнага маўчання, узаемнага ігнаравання нельга знайсці праўду і дамагчыся вынікаў, паведамляе “Радыё Свабода”.