Сяргей Касціцын: крызіс — звыклы стан мінскага "Дынама"
Беларускі хакеіст, які з нядаўняга часу выступае за омскі "Авангард", выказаўся наконт сітуацыі ў сталічным клубе.
Нагадаю, мінскае "Дынама" няўдала гуляе ў апошніх матчах чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі і цяпер займае перадапошняе 13-е месца ў Заходняй канферэнцыі.
"А гэты крызіс хіба першы? Па-мойму, крызіс — звыклы стан мінскага клуба. Кожны год адно і тое ж. Чаму — я без паняцця. Каб адказаць, трэба быць у камандзе", — цытуе словы Сяргея Касціцына "Прессбол".
Адказваючы на пытанне журналіста, ці абмяркоўваў ён сітуацыю з дынамаўскімі зборнікамі, Касціцын сказаў: "Не. Ды і колькі там іх засталося, зборнікаў нашых? Замежнікаў ужо з паўтара дзясятка".
Фота — goals.by