Сяргей Марцалеў адпушчаны з брэсцкай міліцыі?

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дзяжурны Ленінскага РАУС Брэста.

Нагадаем, Марцалеў уначы (у 1.15) быў зняты з цягніка Мінск — Варшава. Ён ехаў у польскую сталіцу для ўдзелу ў праграме тэлеканала "Белсат". Памежнікі нічога яму не патлумачылі. Палітыка перадалі ў Ленінскі РАУС.
Марцалеву сказалі, што калі раніцай з'явіцца намеснік начальніка РАУС, ён патлумачыць яму прычыну затрымання. У РАУС каментаваць сітуацыю з Сяргеем Марцалевым адмаўляліся.
Мабільны Марцалева яшчэ дзве гадзіны таму быў даступны, аднак цяпер з ім звязацца немагчыма. Таму мы не можам спраўдзіць, ці сапраўды ён быў адпушчаны з міліцыі.