Сярод 110-гадовых беларускіх доўгажыхароў адны жанчыны

Як паведамляе БЕЛТА, на 1 кастрычніка бягучага года ў нашай краіне жывуць 515 жанчын і 83 мужчыны, якія перакрочылі 100-гадовую планку. А ва ўзроставай катэгорыі старэйшых за 110 гадоў увогуле толькі адны жанчыны. Іх 12 чалавек — 7 жыхарак Гродзенскай вобласці, 4 — Мінскай і 1 — Брэсцкай.

Традыцыйна сярод рэгіёнаў рэспублікі флагманам па ліку доўгажыхароў з'яўляецца Гродзенская вобласць: там іх 124 чалавекі. На другім месцы Мінская вобласць  — 105 чалавек, на трэцім месцы Брэсцкая вобласць — 98 чалавек. А вось у Мінску налічваецца толькі 48 доўгажыхароў.

Фота — bymedia.net