У Міжнародны дзень паэзіі ўручаць прэмію "Дэбют"

Яго мэтай з'яўляецца "наданне новага імпульса і новага прызнання нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным паэтычным рухам".

У мінскай галерэі "Ў" у чацвер адбудзецца ўзнагароджанне лаўрэатаў літаратурнай прэміі "Дэбют". Яна заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў ды прысуджаецца за найлепшую дэбютную кнігу маладога аўтара, выдадзеную ў мінулым, 2012 годзе. Пачатак а 19-й гадзіне.