Сёння БАТЭ гуляе з "Мінскам", а "Нёман" — з "Дняпром"

А 16-й гадзіне пачнецца матч у Гродне, дзе "Нёман" прымае "Дняпро" (Магілёў), а 17-й на поле ў Жодзіне выйдуць футбалісты БАТЭ і "Мінска", а ў Бабруйску — мясцовай "Белшыны" і наваполацкага "Нафтана".

Яшчэ тры матчы пройдуць 28 красавіка: "Дынама" (Мінск) — "Гомель", "Дынама" (Брэст) — "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Славія" (Мазыр) — "Шахцёр" (Салігорск).

Пакуль лідыруюць тры каманды — "Нёман", "Шахцёр" і БАТЭ, якія набралі па 10 ачкоў.