Сёння пачынаецца суд над 25 былымі дыктатарамі і генераламі
Ім выставяць абвінавачанні ў злачынствах, здзейсненых падчас правядзення "Аперацыі Кондар" у 1970-1980-х гадах.
Гэта была сумесная маштабная кампанія па знішчэнні палітычных апанентаў, якую праводзілі спецслужбы дыктатарскіх рэжымаў Аргенціны, Чылі, Бразіліі, Парагвая, Уругвая і Балівіі. Ахвярамі сталі ад 40 да 60 тысяч чалавек.
Суд пачнецца ў Буэнас-Айрэсе. На лаве падсудных апынуцца і тыя, хто ўжо адбывае пажыццёвае зняволенне за здзейсненыя злачынствы. Працэс можа працягнуцца каля двух гадоў.