Папярэдняе следства па справе Андрэя Пачобута працягнулі на месяц
Карэспандэнта польскай "Gazety Wyborczej" вінавацяць у паклёпе на кіраўніка Беларусі.
Сёння тэрмін расследавання крымінальнай справы Пачобута працягнулі яшчэ на месяц "для дадатковых следчых дзеянняў", інфармуеpachobut.mp3
"З моманту, калі вызвалілі, пасля азнаёмілі з матэрыяламі [справы], адзін раз здаецца выклікалі, яшчэ летам, азнаёмілі з вынікамі лінгвістычных экспертызаў і ўсё".
Нагадаем, падставамі для абвінавачвання сталі артыкулы Пачобута на сайтах "Хартыя’97" і "Беларускі партызан". Яму пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленне волі на такі самы час.