Сёння ў Мінск прыбудзе місія МВФ

Паводле інфармацыі прадстаўніцтва МВФ у Мінску, місія прыбудзе з мэтай карэкціроўкі макраэканамічнага прагнозу для Беларусі з улікам пагадненняў па Адзінай эканамічнай прасторы і цэн на нафту, паведамляе БелаПАН.

Місія ацэніць уплыў новых дамоўленасцяў на эканоміку Беларусі ў 2011 годзе і ў сярэднетэрміновай перспектыве і працягне кансультацыі з прадстаўнікамі ўлад.

Апошні раз эксперты фонду працавалі ў Мінску з 3 па 16 лістапада. Па выніках працы той місіі было заяўлена, што Міжнародны валютны фонд як і раней занепакоены знешняй уразлівасцю беларускай эканомікі.

Як адзначалі эксперты фонду, Беларусь аднаўляецца пасля сусветнага эканамічнага крызісу, аднак захоўваюцца сур'ёзныя фактары ўразлівасці. Першачарговай задачай з'яўляецца скарачэнне дэфіцыту рахунку бягучых аперацый. Высокі дэфіцыт рахунку бягучых аперацый часткова з'яўляецца вынікам павышэння цэн на нафту, а таксама пашырэння крэдытавання, найперш у рамках дзяржаўных праграм.