Таджыкскія футбалісты збілі арбітра (відэа)
Гэта адбылося на матчы 8 лістапада паміж камандамі "Энэргетык" і "Істараўшан".
Гульцы душанбінскага "Энэргетыка", незадаволеныя рашэннем суддзі залічыць гол у іх браму і выдаленнямі, спачатку сталі спрачацца з арбітрам, а потым напалі на яго. Матч быў спынены датэрмінова пры ліку 1:1.
Спярша на арбітра Махры Садулоева пакрыўдзіўся брамнік "Энэргетыка" Міралі Муродаў. Ён вырашыў, што "Істараўшан" забіў гол з парушэннем правілаў. Галкіпер пхнуў суддзю, за штр быў выдалены з поля.
Потым Садулоев паказаў чырвоную картку абаронцу "Энэргетыка" Сафархону Мірзоеву. Гэта абурыла душанбінскіх футбалістаў. Яны напалі на суддзю і пачалі яго збіваць. Тады суддзя вырашыў перапыніць матч.