Тамары Сідарэнка не вярнулі адвакацкую ліцэнзію

31 жніўня калегія зацвердзіла рашэнне аб спыненні дзеяння ліцэнзіі Сідарэнкі, якая абараняла кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года Уладзіміра Някляева і Алеся Міхалевіча. Гэтае рашэнне было прынята 17 жніўня кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці Мінюста на падставе двух прадпісанняў аб устараненні недахопаў у працы, якія былі выдадзены Сідарэнка сёлета, піша “Наша Ніва”.

Паводле слоў адвакаткі, яна не згодная з вердыктам раённага суда. Гэтае рашэнне яна лічыць незаконным і будзе скардзіцца далей. У касацыйным парадку яна маю намер падаць скаргу ў Мінскі гарадскі суд.