Тарыфы на праезд у грамадскім транспарце сталіцы павысяцца двойчы

У першы раз кошт за квіток вырасце з 1700 да 2000 рублёў, а ў другі — ад 2000 да 2300 рублёў. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак "Сталічнага транспарту і сувязі" Аляксей Касінскі.

Аднак калі падаражэе праезд, дакладна невядома. Дадзенае рашэнне яшчэ мусіць быць узгодненае з Міністэрствам эканомікі.

"Интерфакс-Запад" нагадвае, што раней намесніца старшыні Мінгарвыканкама Жана Бірыч заявіла, што тарыфы на праезд у грамадскім транспарце Мінска павысяцца да 2 тысяч рублёў да канца сакавіка.

Фота — bymedia.net