ТБМ заклікае аднавіць “Раніцу”
З кастрычніка выхад адзінай дзіцячай беларускамоўнай газеты як самастойнага выдання спынены.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны выступіла з заявай, у якой заклікала грамадзян патрабаваць аднаўлення выхаду дзіцячай газеты “Раніца” ў ранейшым фармаце, паведамляе БелаПАН.
У заяве адзначаецца, што “Раніца” на працягу 82
гадоў несла беларускае слова ў беларускую школу, выхоўвала патрыятызм і любоў да
беларускай мовы і культуры ў дзяцей.
Нагадаем, што з гэтага месяца “Раніца” з самастойнага выдання ператварылася ў штомесячны дадатак да да рускамоўнай газеты “Переходный возраст”. Выдаўцы тлумачаць такія змены фінансавымі цяжкасцямі.