"Тэхнабанк": Нас не абкрадалі на паўмільёна долараў
Старшыня праўлення банка Дзмітрый Міхалевіч абверг звесткі пра абкраданне банка на паўмільёна долараў.
Па яго словах, якія перадае infobank.by, гэтае здарэнне адбылося ўлетку 19 жніўня. Тады рэвізійная праверка выявіла недастачу ў розным валютах. Ужо 22 жніўня банкаўскі работнік пагасіў недастачу. Усё было аформлена належным чынам.
Па словах Міхалевіча, такія недастачы час ад часу здараюцца ў банках. Але паколькі гэтым разам сума была вялікай, банк звярнуўся ў міліцыю, каб вызначыць, ці здзейсуніў работнік злачынства. Самога супрацоўніка з "Тэхнабанку" звольнілі. Праверку яго дзеянняў праваахоўныя органы вядуць дагэтуль.