Тэлевядоўца Сяргей Дарафееў прызнаны самым сэксуальным мужчынам у Беларусі
Рэйтынг самых сэксуальных беларусаў прапануе жаночы інтэрнэт-часопіс velvet.by.
У апытанцы часопіса Дарафееў заняў першае месца — за яго прагаласавалі 28% удзельнікаў. У тройку лідараў увайшлі яшчэ два тэлевядоўцы. Гэта Георгій Калдун і Дзяніс Кур'ян.
У першую дзясятку ўваходзяць таксама тэлевядоўца Дзмітры Кахно, трэнер футбольнага клуба БАТЭ Віктар Ганчарэнка, галоўны рэдактар газеты "Антенна" Сяргей Маліноўскі, мадэльер Іван Айплатаў, тэлевядоўца Дзмітрый Шэпелеў, бізнэсовец Алег Хусаенаў (аўтамабільны холдынг Атлант М) і лекар-псіхатэрапеўт Васіль Шаўлякоў.