Тэлевядучы Сяргей Дарафееў звальняецца з канала АНТ

Каментуючы "Камсамолцы" навіну пра сваё звальненне, Дарафееў паведаміў, што працуе на АНТ да канца месяца.

"З прафесіі сыходзіць не збіраюся. Буду працаваць і намагацца заставацца верным сабе", — сказаў тэлевядучы, адзначыўшы, што верагоднае працаўладкаванне і за мяжой.

Нагадаем, пасля спецыяльнага выпуску ток-шоў "Выбар" 19 снежня, прысвечанага прэзідэнцкім выбарам, Дарафеева адправілі на месяц у адпачынак. У эфір АНТ ён больш не вярнуўся.

"Пасля таго, як закрылі "Выбар", працаваць на канале з кожным днём мне было ўсё цяжэй і цяжэй псіхалагічна. Складвалася вельмі некамфортная абстаноўка", — адзначыў Сяргей.