Тозік: З 1 лістапада пенсіі будуць павялічаныя на 20%
Аб гэтым паведаміў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік.
Урад Беларусі плануе павялічыць пенсіі грамадзянам з 1 лістапада прыкладна на 20%, паведаміў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік, адказваючы на пытанні дэпутатаў верхняй і ніжняй палат беларускага парламента ў пятніцу ў Мінску.
Аб гэтым інфармуе агенцтва "Інтэрфакс".