Траім актывістам БНФ пагражае пазбаўленне волі
Справу распачалі супраць Сяргея Семянюка, Алеся Каліты і Максіма Губарэвіча.
Пра крымінальную справу супраць трох актывістаў БНФ па тэлефоне Сяргею Сяменюку паведаміў следчы. Ён выклікаў усіх на допыт 25 жніўня: Алеся Каліту на 9-ю раніцы, Сяргея Семянюка – на 11.30, Максіма Губарэвіча на 26 жніўня. Крымінальную справу завялі нібыта за пабоі ахоўніку офіснага цэнтру, у якім месціцца новая сядзіба БНФ. Сяргей Семянюк падцвярджае, што інцыдэнт меў месца. Ахоўнік офіса ў нецвярозым стане перашкаджаў праводзіць Сойм партыі, актывісты БНФ вывелі яго з будынка, паведамляе “Радыё Свабода”. На наступны дзень ахоўнік напісаў заяву ў міліцыю.