Транзіт расійскага газа праз Беларусь вырасце на 25%
Такія планы расійская газавая манаполія “Газпром” складае на 2013 год.
Аб’ём транпартоўкі паліва можа дасягнуць 60 мільярдаў кубаметраў. На гэты год памер запланаванага транзіту — 48 мільярдаў кубаметраў, інфармуе БелаПАН. Выдаткі расіянаў на пампаванне газу праз Беларусь складуць не болей за 570 мільёнаў долараў.
Апроч таго на бліжэйшым гадавым сходзе акцыянераў ААТ “Газпром” абмяркуюць аб’ём рэалізацыі блакітнага паліва для беларускіх карыстальнікаў. На разгляд выносіцца дамова, у адпаведнасці з якой “Газпром” прадае, а “Белтрансгаз” набывае ў 2013 годзе газ у аб’ёме не болей за 23 мільярды кубаметраў на агульную гранічную суму 4,1 мільярда долараў.