Трэнерскі штаб “Дынама-Мінск” пакараюць за паразы каманды
Старшыня Назіральнай рады хакейнага клуба Юрый Бародзіч прыняў рашэнне пра захады дысцыплінарнага ўздзеяння.
4 лютага ён прыняў справаздачу спартовага дырэктара Ігара Матушкіна пра прычыны паразы асноўнай каманды “Дынама-Мінск” у часе матчаў з ХК “Спартак” і ХК “Віцязь”. Тлумачэнні, прадстаўленыя спартовым дырэктарам і трэнерскім штабам былі расцэненыя Бародзічам як нездавальняючыя, а зробленыя напярэдадні і ў часе гульні захады — як недастатковыя.
З улікам гэтага і было прынятае рашэнне аб захадах дысцыплінарнага ўздзеяння. Адначасова спартоваму дырэктару Ігару Матушкіну і галоўнаму трэнеру Марэку Сікоры ўказалі на неабходнасць скарэктаваць навучальна-трэніровачны працэс і зрабіць іншыя захады для дасягнення спартовых задач.