Трэцякласнікам перастануць ставіць адзнакі
Па некаторых прадметах іх заменяць "разгорнутым ацэначным меркаваннем".
У гэтым навучальным годзе эксперымент закране трэція класы, з наступнага — і чацвёртыя. Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно.
Фарыно: "Паэтапна будзем ісці да навучання без адзнакаў па прадметах — музыка, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, фізічная культура. Лічым, што гэта шмат у чым будзе спрыяць гуманізацыі ўзаемаадносін у сістэме адукацыі. Гэта значыць, будзе ў поўнай меры ўлічвацца індывідуальнае развіццё дзіцяці, здольнасці, схільнасці, задаткі і гэтак далей".