"Тулузскага стралка" знайшлі мёртвым
Цела Махамеда Мера знайшоў спецназ пры штурме кватэры, дзе забарыкадаваўся стралок.
Падчас штурму трое паліцыянтаў атрымалі раненні, перадае ВВС. Аблога першага паверху шматкватэрнага дома, дзе хаваўся Мера, працягвалася больш за суткі.
Мяркуецца, што менавіта Махамед Мера ў панядзелак 19 сакавіка адкрыў агонь у габрэйскай школе ў Тулузе. Нагадаем, што тады былі забітыя трое дзяцей і рабін. Акрамя таго, яго падазраюць у забойстве трох вайскоўцаў, выхадцаў з Паўночнай Афрыкі. 11 і 15 сакавіка іх застрэлілі ў Тулузе і Мантабане.
Паводле французскіх СМІ, Махамед Мера двойчы спрабаваў паступіць на ваенную службу. Але яму адмовілі, бо ў яго былі праблемы з правасуддзем. Мера 15 раз прыцягваўся да адказнасці за кіраванне аўтамабіля без правоў, а таксама за крадзяжы.
Да стральбы ў школы ў Тулузе і Мантабане ён быў вядомы ўладам як чалавек, датычны да злачынстваў, не злучаным з тэрарызмам. Па звестках французскіх уладаў, ён заявіў, што помсціў за палестынскіх дзяцей, а таксама за ўдзел французскага войска ў канфліктах за межамі Францыі.