У 49-гадовага жыхара Крычава канфіскавалі 6 тысяч долараў
Міліцыянты затрымалі яго пры спробе абмяняць валюту.
6 тысяч долараў канфіскавана ў 49-гадовага жыхара Крычава. Яго затрымалі пры спробе абмяняць валюту "з парушэннем устаноўленых законам правілаў", паведамляе сайт Упраўлення ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкама.
Акрамя таго ў мужчыны канфіскавана яшчэ і больш за 40 мільёнаў рублёў, якія ён таксама меў пры сабе.