У Англіі будуюць экалагічны кляштар

У аснову будаўніцтва пакладзеныя найноўшыя тэхналогіі энергазберажэння. Большую частку неабходнай энергіі будуць выпрацоўваць сонечныя батарэі. Для ацяплення самога будынка плануецца спальваць хуткарослыя дрэвы. Для гэтага ўжо пасаджана паўтары тысячы дрэў. Манашкі будуць паліваць расліны ў садзе манастыра дажджавой вадой – праект прадугледжвае сістэму яе збору ў рэзервуары.

Архітэктары лічаць, што будынак, які ўжо назвалі першым "зялёным кляштарам", будзе пабудаваны прыкладна за год.