У Астане адкрыўся Беларускі цэнтр мовы і культуры
Ён будзе працаваць пры Еўразійскім нацыянальным універсітэце імя Льва Гумілёва.
Цырымонія адкрыцця адбылася 9 лістапада ў рамках візіту беларускай урадавай дэлегацыі ў Казахстан, паведамляе БелаПАН. Варта адзначыць, што ў сёлета ў траўні ў Мінску пры Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце адкрыўся Цэнтр казахскай мовы, гісторыі і культуры імя Абая.
Беларускі цэнтр мовы ў Астане дасць магчымасць казахстанскім студэнтам лепей пазнаёміцца з гісторыяй, культурай і традыцыямі беларускага народа, а таксама будзе спрыяць развіццю культурных і адукацыйных сувязяў паміж дзяржавамі.