У аварыі BMW ў Іванаўскім раёне загінуў адзін чалавек, а пацярпелі чацьвёра

Кампанія маладзёнаў вярталася з адпачынку з завышанскага возера, аднак кіроўца не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. BMW перакуліўся, адзін пасажыр загінуў на месцы, астатніх шпіталізавалі. Кіроўца 1987 года нараджэння збег з месца здарэння. Па словах супрацоўнікаў ДАІ, у ліпені ён быў пазбаўлены права на кіраванне аўтамабілем.