У Бабруйску будуць прадаваць "лішнія" прышкольныя тэрыторыі

Старшыня гарвыканкаму мяркуе, што "занадта вялікія" прышкольныя тэрыторыі лепш прадаць з аўкцыёну пад прыватную забудову. 


Грошы, якія ўдасца зарабіць на такіх аўкцыёнах, Бонахаў плануе накіраваць у аддзел адукацыі, паведамляе газета "Вечерний Бобруйск".