У Бабруйску — недахоп слесараў і кіроўцаў
Паводле звестак гарвыканкама, на пачатак кастрычніка ў Бабруйску існуе каля 130 слясарных вакансій.
Сярод іх "традыцыйныя" слесары-рамонтнікі (32 вакантныя месцы), слесары-сантэхнікі (28 месцаў), а таксама слесары па рамонце абсталявання (17), слесары-інструментальшчыкі (10) і аўтаслесары (6). Агулам слясарных вакансій у Бабруйску на кастрычнік налічваецца больш за 130.
У сярэднім заробак, які прапануюць слесарам, — у прамежку ад 690 тысяч да 1,3 мільёна рублёў.
Таксама гораду неабходныя кіроўцы розных класаў і разрадаў — агулам каля 70 чалавек. Заробкі ў іх крыху большыя — ад аднаго да двух мільёнаў рублёў.