У Бабруйску санстанцыя зачыніла 90 крамаў
Пасля праверак у іх выяўлена болей за тону нясвежых прадуктаў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя 68 чалавек.
Бабруйчанам хацелі рэалізаваць прадукты харчавання з прамінулым тэрмінам прыдатнасці, няправільнымі ўмовамі захоўвання і без маркіроўкі.
Агульная сума штрафаў за няякасныя тавары склала болей за 14 млн рублёў, паведамляе Бабруйскі рэгіянальны партал.