У Бабруйску загарэўся тралейбус з пасажырамі

Як паведаміў чытач сайта babruisk.by, пажар адбыўся ў салоне тралейбуса №1 каля 7.30 у раёне скуранога камбіната. Агонь хутка лакалізавалі, сярод пасажыраў пацярпелых няма.

У тралейбусным упраўленні прычыну загарання назваць пакуль не змаглі. Транспартнікі кажуць, што тралейбус ад пажару пацярпеў нязначна.

Сведкі сцвярджаюць, што тралейбус загарэўся зверху — ад кароткага замыкання ў токапрыёмніку. Тралейбус быў поўны людзей — на працу ехалі супрацоўнікі "Белшыны".