У Бабруйску зніклі прадукты для дыябетыкаў

У крамах немагчыма знайсці ніводзін з шасці гатункаў дыетычнага хлеба, якія выпускаюць на бабруйскім хлебазаводзе. Прычына — малыя пастаўкі.

А вось дыетычную кілбасу на мясцовым мясакамбінаце проста перасталі рабіць праз адсутнасць інуліну — спецыяльнага харчовага дадатку. Раней тут выпускалі два віды кілбасы вышэйшага гатунку для хворых на дыябет — "Асаблівую дыетычную" і "Усмешку". На мясакамбінаце абяцаюць, што ў бліжэйшы час закупяць інулін і выраб кілбасы адновіцца.