У Бабруйску перакуліўся чыгуначны кран (фота)
Здарэнне адбылося ў аўторак, 5 сакавіка, на пагрузачна-разгрузачнай пляцоўцы.
Кран грузападымальнасцю 60 тон выгружаў кантэйнер з цягніка, калі раптоўна перакуліўся. На шчасце, пацярпелых няма. Мяркуецца, што кранаўшчык парушыў інструкцыю — кран быў устаноўлены не на ўсе апоры, паведамляе прэс-служба МНС.



Фота — 112.by