Беларускія дзеці атруціліся ў Баўгарыі праз няякасную ваду

11 ліпеня ў беларускае пасольства паступіла інфармацыя пра масавае атручванне беларускіх дзяцей, якія адпачываюць у гатэлі "Грын Парк" у Кітэне. Пазней было ўстаноўлена, што ў гэтым гатэлі адпачывае тры групы беларускіх дзяцей колькасцю каля 130 чалавек. Усе ва ўзросце да 18 гадоў, паведамляе БелаПАН.

Выхавальнікі сцвярджаюць, што не ўсе дзеці былі забяспечаныя пітной вадой. У пятніцу і суботу вадаправодная вада мела ўстойлівы непрыемны пах. У выніку ў дзяцей паднялася тэмпература, некаторыя адчувалі моцную ірвоту, агульную слабасць. Дзякуючы ўмяшальніцтву лекараў шпіталізацыя нікому не спатрэбілася, хоць атруціліся прыкладна сто чалавек са ста трыццаці.