У Баранавічах маладыя парушальнікі “адпрацоўваюць” на могілках
За распіццё спіртных напояў, знаходжанне ў п’яным выглядзе ў грамадскіх месцах і лаянку вырашана маладых людзей не штрафаваць.
Яны адпрацоўваюць сваю віну на добраўпарадкаванні горада. Такое рашэнне было прынятае на паседжанні камісіі па справах непаўналетніх Баранавіцкага гарвыканкама. З такой ініцыятывай выступіў гаркам БРСМ і аддзел па справах моладзі выканкама.
Першы вынік дзейнасці "працоўнага экалагічнага атрада" з ліку парушальнікаў ўжо ёсць — дзесяць “валанцёраў” прыбіралі старыя могілкі ў Баранавічах і вуліцы вакол іх.
Фота — bymedia.net