У Баранавічах пабудавалі сацыяльны дом
Кватэры ў ім атрымалі больш за 40 сем’яў.
Навасёламі сталі шматдзетныя сем’і, сіроты, людзі з абмежаванымі магчымасцямі і пераселеныя з аварыйных дамоў. Сваё жыллё яны атрымалі бясплатна. Сацыяльны дом абыйшоўся бюджэту ў 7 мільярдаў рублёў.