У Барселоне пройдзе апошняя ў гісторыі Каталоніі карыда
Гэтае відовішча мясцовыя ўлады забаранілі пад ціскам грамадскасці. Апошняя карыда прызначаная на вечар 25 верасня.
Парламент Каталоніі афіцыйна забараніў баі быкоў, бо каля 200 чалавек падпісалі петыцыю аб спыненні гэтай шматвяковай традыцыі. І хоць у апошнія гады цікавасць да карыды у гледачоў пачала зніжацца, кошт некаторых квіткоў на чорным рынку ў пяць разоў вышэйшы за намінал, перадае ВВС.