У Барысаве выбухнуў "дашкольны" сэксуальны скандал
Старшыню апякунскай рады дзіцячага сада Барысава падазраюць у групавым згвалтаванні з пагрозай забойства.
Як паведамляе "Ежедневник", Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на старшыню апякунскай рады і яшчэ аднаго барысаўчаніна.
Праваахоўныікі кажуць, што сёлета 17 кастрычніка падазраваныя на аўтамашыне вывезлі ў лес 20-гадовую жыхарку вёскі. Пагражаючы забойствам, дзяўчыну згвалтавалі.
Зламыснікам пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі. Абодвух падазраваных арыштавалі.
Фота — knews.kg