У Беларусі павысяць мінімальныя спажывецкія бюджэты

Пастановай зацверджаны памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў для васьмі сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва, якія будуць дзейнічаць з 1 траўня па 31 ліпеня 2011 года. Напрыклад, сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям'і з чатырох чалавек павялічыўся на 9,2% і складзе Br524 770 у разліку на месяц . Новы МСБ для пенсіянераў — Br536 160, для студэнтаў — Br512 320, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — Br413 310.