У Беларусь не пусцілі групу польскіх дэпутатаў Сейму

Як паведамляе gazeta.pl, у аўторак у Беларусь накіроўваліся парламентары з сеймавай камісіі па сувязях з палякамі за мяжой. Яны ехалі ў Гродна, дзе хацелі сустрэцца з кіраўніцтвам неафіцыйнага Саюзу палякаў і польскімі асяродкамі Гродзеншчыны.

Аднак беларускія памежнікі не прапусцілі дэлегацыю. Кіраўнік сеймавай камісіі Адам Ліпінскі кажа, што ў пашпарты ім паставілі пячаткі з забаронаў уезду ў Беларусь. Ніякіх тлумачэнняў польскія парламентары не атрымалі.