У Беларусі амаль 9 тысяч наркаманаў

У адным толькі Мінску на ўліку стаяць 6,5 тысяч. Спецыялісты мяркуюць, што насамрэч іх можа быць у сем разоў болей, паведамляе БелаПАН.

Такія звесткі 7 ліпеня агучыў журналістам выканаўца абавязкаў галоўнага нарколага Мінздароўя Ўладзімір Максімчук. Большасць беларускіх наркаманаў — дарослыя мужчыны. Сярод тых, хто стаіць на ўліку 43% маюць сярэднюю адукацыю, 14,5% — няскончаную сярэднюю. Толькі 4% маюць вышэйшую адукацыю. Амаль палова наркаманаў маюць судзімасць, 26,3% былі судзімыя два і болей разы.

Як падкрэсліваюць спецыялісты, прафілактыка наркаманіі вельмі важнай. Кожны наркаман уцягвае ў залежнасць яшчэ ад 5 да 15 чалавек.