У Беларусі могуць легалізаваць грошы ценявога бізнэсу
На дзяржаўным узроўні разглядаюць планы амністыі капіталу.
Пра гэта 14 снежня на паседжанні круглага стала ў Мінску паведаміў дырэктар Цэнтру абароны правоў уласнасці Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Ігар Леднік. З яго словаў, яшчэ ў верасні старшыня Нацбанка Надзея Ермакова звярталася да прэм’ера Міхаіла Мясніковіча з адпаведным лістом. Яна тлумачыла неабходнасць амністыі капіталу фінансава-эканамічнай сітуацыяй у краіне.
Бізнэс таксама выклаў свае прапановы па правядзенні такой працэдуры, аднак пакуль адказу на іх не атрымаў, інфармуе БелаПАН.
Амністыяй капіталу называюць поўную ці частковую легалізацыю фінансавых рэсурсаў ценявога бізнэсу.