У Беларусі можа быць створаны інстытут пагаднення са следствам

Паводле слоў Вакульчыка, пытанне яшчэ "прапрацоўваецца":

"Фактычны сэнс гэтай працы ў тым, што мы вывучылі міжнародны вопыт, у тым ліку такіх краін, як Расія, Украіна, ЗША, і зрабілі высновы аб неабходнасці больш дакладнай рэгламентаванасці ў нацыянальным заканадаўстве права і абавязацельства бакоў на стадыі магчымага пагаднення паміж падазраваным і следствам. Канкрэтны механізм пакуль знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі, але яго сутнасць заключаецца ў магчымасці зніжэння тэрміну пакарання за ўчыненае злачынства пры супрацоўніцтве са следствам. За такое супрацоўніцтва абвінавачаны атрымае не больш за палову тэрміну па артыкулу”.

Паводле слоў Валерыя Вакульчыка, у з'яўленні гэтага механізма зацікаўленыя не толькі грамадзяне, але і следчыя, пракуроры ды суддзі, праца якіх будзе "аптымізаваная".