У Беларусі можа з'явіцца інстытут прысяжных
Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным разгледзець такое пытанне.
Аб гэтым гаворыцца ў Пасланні аб перспектывах развіцця сістэмы агульных судоў Рэспублікі Беларусь.
Плануецца разгледзець пытанне аб магчымасці ўвядзення інстытута прысяжных, забяспечыць паэтапнае ўвядзенне ў 2012–2013 гадах сродкаў аўдыя-, відэазапісу ў дзейнасць судоў, перадаць органам ЗАГС паўнамоцтва па скасаванню шлюбу па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці, паведамляе БелТА.