У Беларусі пачаў працаваць сайт пра дрэнныя дарогі
Праект “Бел Яма” збірае інфармацыю аб дэфектах дарожнага пакрыцця ў краіне.
Сайт прадугледжвае актыўны ўдзел неабыякавых грамадзян з аказаннем ім прававой дапамогі. Грамадзяне, якія заўважылі ў сваім населеным пункце сур'ёзнае пашкоджанне дарожнага пакрыцця, павінны сфатаграфаваць яго і зрабіць неабходныя замеры. А потым даслаць фота рэдактарам сайта. Тыя, у сваю чаргу, дашлюць інфармацыю аб ямах на дарогах у адпаведныя ўстановы.